У Мінску залева змыла вялікую колькасць аўтамабільных нумароў
Залева ў Мінску змыла вялікую колькасць аўтамабільных нумароў. Пра гэта паведамляецца ў твітар-акаўнце ГУУС Мінгарвыканкама.
"Ідзе шмат паведамленняў пра змытых ліўнем нумарах машын. Калі знайшлі нумар — звяртайцеся ў ДАІ па пр. Дзяржынскага, 3, у каб.110 і 113", — тлумачыць прэс-служба сталічнай міліцыі.
На сёння сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з залевай, навальніцай і магчымым градам. Таму ДАІ заклікае кіроўцаў абмежаваць паездкі, а па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання транспарту падчас разгулу стыхіі.
Также идет много сообщений о смытых ливнем номерах машин. Если нашли номер - обращайтесь по пр-ту Дзержинского, 3, в каб.110 и 113 #дежурка
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) July 26, 2017