У Мінску запазычанасць па заробках ліквідуюць да 20 чэрвеня
У Мінску запазычанасць па заробках ліквідуюць да 20 чэрвеня. Такое даручэнне атрымалі прадпрыемствы, дзе існуе такая праблема, ад Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта было заяўлена ў аўторак на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч згадала пра 11 сталічных арганізацый, якія на 1 чэрвеня мелі запазычанасць па заробках. Адзначаецца, што яна ўзнікла з-за зніжэння аб'ёмаў вытворчасці, несвоечасовых разлікаў за выкананую працу, аказаныя паслугі ці рэалізаваную прадукцыю.
Першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінагрвыканкама Павел Кунашкевіч кажа, што праца па спагнанні дэбітарскай запазычанасці дазволіла выплаціць заробкі ў пяці арганізацыях. Вядзецца праца з астатнімі суб'ектамі гаспадарання.