У Мінску затрымалі хлопца, які хаваў спайсы ў навушніках

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі 27-гадовага мінчаніна, якога падазраюць у незаконных дзеяннях з курыльнымі сумесямі. Міліцыянты звярнулі ўвагу на падазронага маладога чалавека, які зайшоў у пад’езд дома па вуліцы Глебкі. За ім пайшоў праваахоўнік.

Літаральна праз некалькі хвілін хлопец ужо выходзіў з пад’езду. Аператыўнік прадставіўся маладому чалавеку і папрасіў паказаць змесціва кішэняў і заплечніка. У яго знайшлі некалькі шпрыцаў, пасля чаго затрымалі і даставілі ў РУУС.

Высветлілася, што хлопец забіраў у пад’ездзе закладку спайсаў, а курыльную сумесь схаваў у навушніках.

На затрыманага завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі