У Мінску затрымалі падазраванага ў нападзе на банк у Баранавічах

Мужчыну затрымалі вечарам 12 чэрвеня і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Баранавічах. Гэта замежнік. Следства не паведамляе, грамадзянінам якой дзяржавы ён з'яўляецца і якога ён веку.
10 чэрвеня каля 14.00 невядомы ў масцы ўвайшоў у аддзяленне банка па вуліцы Паркавая ў Баранавічах. Ён пагражаў нажом і пісталетам, патрабаваў аддаць яму грошы і адкрыць сховішча. Калі работнікі банка адмовіліся, злачынца стаў збіваць іх. Наведнікаў у момант нападу ў аддзяленні не было.

Следства лічыць, што злачынца пакінуў памяшканне пасля таго, як зразумеў, што адна з супрацоўніц аддзялення націснула трывожную кнопку. Па дарозе ён выкінуў шапачку, газавы балончык і цацачны пісталет.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі