У Мінску затрымалі яшчэ двух удзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў

Мужчын затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мужчын затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Стала вядома пра затрыманне яшчэ двух удзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў у Мінску.  У Telegram-канале сілавікоў з'явіліся "пакаянныя відэа" з іх удзелам.

Адзін з затрыманых — 32-гадовага бізнес-аналітык Арцём Астапенка. Падставай для яго затрымання зрабіліся падзеі 16 жніўня 2020 года ў цэнтры Мінска. У гэты дзень, паводле версіі сілавікоў, мужчына "на любімым Мэрсэдэсе 2018 года за 30 тысяч $ так павольна перасоўваўся ў патоку і спецыяльна ствараў заторы, што натармазіў на артыкул 342 КК Беларусі" (дакладную цытату з канала ГУБАЗіК прыводзяць з захаваннем арфаграфіі праваабаронцы).

Другога затрыманага завуць Дзяніс Вяткін, яму 33 гады. У "пакаянным відэа"  ён "прызнаецца", што ў жніўні 2020 года падчас акцый пратэсту выходзіў на праезную частку з "апазіцыйнай сімволікай" і перакрываў рух транспарту.

Паведамляецца, што абодвум мужчынам інкрымінуюць артыкул 342 КК РБ (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі