У Мінску затрымалі зламысніка, які на вуліцы нажом парэзаў твар жанчыне
У Мінску затрымалі зламысніка, які на вуліцы нажом парэзаў твар жанчыне. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, здарэнне адбылося раніцай 30 чэрвеня на вуліцы Скрыпнікава. Невядомы выбег з кустоў і напаў на жанчыну, пасля чаго збег. Відавочца патэлефанавала ў міліцыю. Мужчыну знайшлі па прыкметах. Ім аказаўся 37-гадовы жыхар сталіцы, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за вымагальніцтва і хуліганства.
Затрыманы паводзіў сябе неадэкватна. Паводле яго слоў, ён выпіў "шмат гарэлкі".
Пра стан пацярпелай нічога не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.