У Мінску затрымана студэнтка, якая падазраецца ў здзяйсненні 15 крадзяжоў

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска затрымалі студэнтку, якая падазраецца ў здзяйсненні каля 15 крадзяжоў маёмасці ва ўніверсітэце.

Са студзеня па травень гэтая маладая асоба ў жаночым туалеце скрадала з сумачак студэнтаў і выкладчыкаў гаманцы і грошы, паведамляе сайт Мінскай міліцыі.

У ходзе вышуковых мерапрыемстваў асоба злачынцы была высветлена. Ёй апынулася 20-гадовая ўраджэнка Гомельскай вобласці, студэнтка гэтага ж універсітэта. Скрадзеныя рэчы і грошы дзяўчына выкарыстоўвала ў асабістых мэтах. Як высветлілася, за гэты час падазроная здзейсніла 15 крадзяжоў.

У цяперашні час у дачыненні да затрыманай распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 (“Крадзеж”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Фота: control.eveningkiev.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі