Затрыманы Павел Севярынец

Затрыманы Павел Севярынец

У Мінску затрыманы Павел Севярынец. Яго схапілі проста на вуліцы, калі ён ішоў з цяжарнай жонкай Вольгай. Яна піша на сваёй старонцы ў Facebook: “Яго забіраюць проста з вуліцы, без кроплі спагады да цяжарнай жанчыны, не даючы забраць сабраную сумку ці развітацца. Я шмат навучылася прымаць, але такой дробязнай непавагі да чалавека, выкарыстання любой магчымасці, каб прынізіць, паказаць сваю сілу, я не магу прыняць і не прыму ніколі”.

Апазіцыйнага палітыка чакаюць 15 сутак адміністрацыйнага арышту, на які ён быў асуджаны яшчэ 2 кастрычніка за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 8 верасня. Севярынца тады не затрымалі і ён выказаў меркаванне, што адмыслова, каб схапіць пазней — на 21 кастрычніка запланавана чарговая вулічная акцыя Мікалая Статкевіча. “Яны дэманстратыўна паказваюць усім: “Мы возьмем, калі захочам, мы хочам, каб ты “павісеў”, мы над табой яшчэ паздзекуемся, нервы папалім табе і цяжарнай жонцы”, сказаў Павел Севярынец у каментары Еўрарадыё 3 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі