У Мінску жорстка разагналі акцыю пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў
Апазіцыя паспрабавала правесці на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску акцыю пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Расійскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях "Захад-2009". Як нагадвае nn.by, арганізатарамі акцыі выступілі старшыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў партыі БНФ Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні аргкамітэту Народнай Грамады Аляксандр Арастовіч, лідэр Руху "Разам" Вячаслаў Сіўчык, каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка.
На пачатку акцыі на плошчы было каля 40 чалавек. Яшчэ да таго былі затрыманыя 7 чалавек, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, Зміцер Каспяровіч, Алесь Макаеў.
Падчас самой акцыі затрымалі Змітра Бандарэнку, які разгарнуў расцяжку "Russian аrmy, ho home!". Спецназаўцы збілі Бандарэнку пры затрыманні. Яўгена Афнагеля затрымалі пасля таго, як ён разгарнуў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Таксама затрыманыя Віктар Івашкевіч і Аляксандр Атрошчанкаў.
Супрацоўнікі міліцыі, як паведамляе БелаПАН, дзейнічалі вельмі жорстка і перашкаджалі журналістам выконваць свае прафесійныя абавязкі. У прыватнасці, яны павалілі на зямлю фотакарэспандэнта Юлю Дарашкевіч, спрабуючы перашкодзіць ёй здымаць. Журналісту польскай тэлекампаніі TVP паламалі відэакамеру.