У Мінску з'явіўся помнік "Сумленню камунальных службаў"
У адным з двароў Першамайскага раёна Мінска з'явілася магіла "Сумлення камунальных службаў". Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку суполка Signal project.
Магіла ўзнікла на месцы, дзе зусім нядаўна была клумба з кветкамі. Цяпер замест клумбы — роўненькая тратуарная плітка.
Як бачна на фота, магіла складзена з тратуарнай пліткі і стаіць літаральна ля пад'езда. На магіле — свечка, букет бэзу і шыльда з надпісам "Сумленне камунальных службаў. 22.03.1991-29.05.2019. Вечная памяць".
Фота Signal project
Жыхар дома Алег Давыдчык паведамляе, што помнік зроблены з пліткі, якой павінны забрукаваць клумбу каля пад'езда суседзяў.