У Мінску з'явілася вакансія з заробкам больш за 6 тысяч долараў

У Мінску з'явілася вакансія з заробкам больш за 6 тысяч долараў

У Мінску з'явілася вакансія з заробкам 12095 рублёў (больш за 6 тысяч долараў). Адно з адкрытых акцыянерных таварыстваў шукае высокакваліфікаванага інжынера-праекціроўшчыка са стажам працы больш за 7 гадоў (у тым ліку і ў замежжы), з валоданнем англійскай мовай і без парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Як інфармуе БЕЛТА, вакансія з рэкордным заробкам з'явілася на інфармацыйным партале дзяржслужбы занятасці.

Яшчэ адно ААТ шукае ў сталіцы мастака-дызайнера камп'ютарнай графікі з заробкам 7800 рублёў у месяц. У іншае ААТ шукаюць намесніка гендырэктара, прапануюць заробак 6431 рубель.

Адзначаецца, што па краіне на пачатак студзеня 2017 года доля вакансій з заробкам больш за 1065 рублёў складала 1,6%. У Мінску такіх вакансій было 2,7%. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі