У Мінску з'явяцца вуліцы Стругоўская і Качынская

Такое рашэнне прыняла 5 жніўня сесія Мінскага гарадскога савета. Як паведамляе БЕЛТА, усе гэтыя вуліцы праектуюцца. Вуліца маршала Лосіка з'явіцца ў межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага і Рафіева. Адзначым, што ўраджэнец Смаленшчыны Алег Лосік (1915 — 2012) са сваім падраздзяленнем у ліпені 1944-га вызваляў Мінск ад нямецкіх захопнікаў ды атрымаў за гэта званне Героя Савецкага Саюза. Праўда, тады ён быў палкоўнікам, маршалам бронетанкавых войск стаў у 1975 годзе.

Другі праезд ад вуліцы Макаёнка да вуліцы Філімонава атрымаў імя падпольшчыцы Марыны Малаковіч (1903 — 1943). Яна была закатаваная нацыстамі, месца яе пахавання невядомае.

Вуліца ў межах вуліц Люцынская і Масюкоўшчына, якая пакуль на карце адзначана нумарамі 32-43, атрымае назву вёскі, якая знаходзіцца каля Мінска — "вуліца Качынская". Яшчэ адна вуліца, якая праектуецца ў тых жа межах, будзе называцца Стругоўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі