У Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа адрэагавалі на "беларускі скандал"
На сайце "Бі-Бі-Сі" з'явіўся вялікі матэрыял, прысвечаны сітуацыі з беларускім Чырвоным Крыжам. Ён мае загаловак "Чырвоны Крыж абвінавацілі ў датычнасці да фальсіфікацыі беларускіх выбараў. Арганізацыя абяцае разабрацца".
Як паведамляла Еўрарадыё, у сацсетках прадстаўнікі беларускай дыяспары арганізавалі кампанію. Яны лічаць, што Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўдзельнічала ў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020-га. Да таго ж Чырвоны Крыж не заступіўся за медыкаў, якіх пасля выбараў звальнялі і пераследавалі за грамадзянскую пазіцыю. Народнае антыкрызіснае кіраванне звярнулася ў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з просьбай ацаніць працу беларускага філіяла гэтай арганізацыі. Прапануецца пазбавіць яго фінансавай падтрымкі, а грошы накіраваць тым, хто мае ў іх патрэбу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.