У "Нафтане" Пунтуса памяняў дыскваліфікаваны Рыбак
Альберт Рыбак падчас працы ў Бабруйску / fcbelshina.by
Новым галоўным трэнерам футбольнага клуба "Нафтан" з Наваполацка стаў Альберт Рыбак, паведамляе @fcnaftan. Пра сыход з пасады Юрыя Пунтуса (на здымку знізу) афіцыйна было паведамлена ў чацвер. Вядомы спецыяліст працаваў з камандай у бягучым сезоне. Яна займае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі 11-е месца.
Рыбаку 50 гадоў. У траўні ён сышоў ў бабруйскай "Белшыны" пасля скандалу з дамоўнымі матчамі. Альберт Рыбак быў дыскваліфікаваны на 6 месяцаў і аштрафаваны на 7400 рублёў. Як пісаў "Прессбол", дыскваліфікацыя будзе лічыцца ўмоўнай, калі трэнер выплаціць штраф на працягу 30 дзён. Атрымліваецца, што выплаціў.
Пад кіраўніцтвам Рыбака "Нафтан" ужо ў суботу згуляе з "Іслаччу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.