У некаторых раёнах Мінска сёння выпала амаль месячная норма ападкаў
![Залева затапіла Камароўскі рынак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/kamary-1807_1.jpg.webp?itok=htfyd2ZK)
Залева затапіла Камароўскі рынак / realt.onliner.by
У асобных раёнах сталіцы сёння выпала амаль месячная норма ападкаў, пішуць "Мінск-навіны" са спасылкай на метэаролагаў.
Пры гэтым размеркаванне ападкаў па Мінску былонераўнамерным, адзначае начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч. Па стане на 15:00 яно было такім:
— на метэаралагічнай станцыі Мінск — 51 мм;
— на вул. Каржанеўскага — 5,5 мм;
— на вул. Ціміразева — 18,6 мм;
— на вул. М. Багдановіча — 45,4 мм;
— пр. Незалежнасці — 90,8 мм;
— на вул. Шаранговіча ападкаў не было.
Месячная норма ападкаў для Мінска ў ліпені складае 97,5 мм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.