Яшчэ каля 300 населеных пунктаў Гомельскай вобласці застаюцца без святла
Работы па аднаўленні энергазабеспячэння
Работы па аднаўленні энергазабеспячэння працягваюцца ў 293 населеных пунктах Гомельскай вобласці. Аб гэтым паведамляюць у Міністэрстве энергетыкі. За ноч электразабеспячэнне вярнулі ў 140 месцаў. Працуюць 183 аварыйныя брыгады і 260 адзінак тэхнікі. Для часовага энергазабеспячэння населеных пунктаў, якія застаюцца без святла, у рэгіён падвозяць перасовачныя дызель-генератары з іншых абласцей.
Днём і ноччу ідзе работа па расчыстцы дрэў. Гэта робіцца, каб энергетыкі маглі хутчэй дабрацца да пацярпелых ад непагадзі ўчасткаў электрасетак. Па прагнозах сіноптыкаў, сёння ў рэгіёне зноў чакаюцца навальніцы з ліўнямі і моцным ветрам. Парывы могуць дасягаць 20 м/с.
Нагадаем, у выніку ўрагану, які прайшоў па поўдні Беларусі 14 ліпеня загінулі як мінімум 4 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Пацярпелі сотні населеных пунктаў. Статысячны Мазыр на некалькі дзён застаўся без святла і вады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.