Увага, нармальнае надвор'е: прагноз на выхадныя
Лета
Сіноптыкі Гідраметцэнтра расказалі, якім будзе надвор'е на выхадных.
У суботу, 20 ліпеня, дажджоў не будзе. Толькі месцамі па поўначы краіны прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, днём — умераны. Мінімальная тэмпература ноччу +10..+16°С, максімальная днём +22..+28°С.
А ў нядзелю, 21 ліпеня, ноччу і днём пройдуць кароткія дажджы. Зноў магчымыя навальніцы, але ў асноўным па паўночным усходзе. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+16°С, максімальная днём +22..+29°С.
Наступны тыдзень таксама пачнецца невялікім дажджом. У панядзелак, 22 ліпеня, тэмпература паветра ўначы +11..+16°С, максімальная днём +24..+31°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.