Грыбнікоў просяць пакуль не хадзіць у лес — усё праз наступствы буры
Лес
Беларусаў просяць у найбліжэйшыя дні не хадзіць у лес, бо спецыялісты яшчэ не скончылі разбіраць бураломы і ветравалы пасля буры, кажуць у Мінлясгасе.
"Цяпер лес — гэта зона павышанай небяспекі. У прыватнасці хацелася б папрасіць грыбнікоў пакуль не заходзіць у лес. Яны ж не глядзяць уверх, а збіраюць дары прыроды ўнізе", — цытуе БелТА кансультанта ўпраўлення лясной гаспадаркі Аляксея Бойку.
А яшчэ праз высокія тэмпературы ўзрастае імавернасць лясных пажараў. Лес моцна выграваецца, а дрэва — гаручы матэрыял. Любая іскра можа прывесці да трагедыі, нагадваюць у Мінлясгасе. Так што лепш адкладзіце выхад на шашлыкі і паход у грыбы да лепшых часоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.