У "Ноч музеяў" Нацыянальны гістарычны музей рыхтуе "Вір часу"

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі 15 траўня будзе адчынены для наведвальнікаў з 19.00 да 24.00. У музеі падрыхтавалі адмысловую праграму "Вір часу", інфармуе БЕЛТА. На ёй пройдзе выстава карцін, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Па традыцыі ў "Ноч музеяў" з фонду музея будзе паказаны экспанат, які раней не выстаўляўся. Які гэта экспанат - трымаецца ў сакрэце да апошняга моманту. Убачыць яго можна будзе толькі на працягу адной гадзіны.

Таксама ў музеі пройдзе касцюмаваная і тэатралізаваная праграма "Баль у гонар Валенція Ваньковіча", якая будзе рэканструяваць баль пачатку ХIХ стагоддзя.

Інтэрактыўнае дзеянне "Ажыўлены музей" адбудзецца ў зале "Старажытная Беларусь", дзе сярэднявечныя рыцары навучаць усіх жадаючых танцам XV-XVI стагоддзяў і пазнаёмяць з асновамі этыкету гэтай эпохі.

Унутраны двор стане месцам правядзення танцавальнага марафона. На танцавальнай пляцоўцы можна будзе ўбачыць індыйскі класічны танец катхак, ірландскі танец, школу сальсы, сучасны танец: ад клубнай латины да брэйк-дансу, джаз-мадэрн і шмат іншага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі