У новай ваеннай дактрыне Украіны Расію называюць праціўнікам
2 верасня ў Кіеве прайшло пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Падчас яго быў ухвалены і прапанаваны для зацвярджэння прэзідэнту Украіны праект новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны Украіны, паведамляе censor.net.ua.
Праект прайшоў грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем як прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Украіны, так і экспертаў недзяржаўных арганізацый. У абмеркаванні ўдзельнічалі таксама замежныя дарадцы, акрэдытаваныя пры Сядзібе NATO ва Украіне.
У новай дактрыне Расійская Федэрацыя называецца вайсковым праціўнікам Украіны і вызначаюцца ўмовы вызвалення часова акупаваных тэрыторый Украіны. Дакумент зыходзіць з высокай верагоднасці буйнамаштабнага прымянення супраць Украіны ваеннай сілы, а таксама пацвярджае адмову ад пазаблокавай палітыкі і аднаўленне стратэгічнага курсу на еўраатлантычную інтэграцыю.
Фота: kiev1.org