У нядзелю будзе надвор’е з моцным ветрам і дажджамі
У бліжэйшыя суткі, 27 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу з пераходам у мокры снег. На некаторых участках дарог будзе галалёдзіца.
Вецер чакаецца заходні, парывісты, уначы ў паўночных і цэнтральных раёнах з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.