У нядзелю ў Беларусі чакаецца да –15°C мароза

У гэтыя выходныя Беларусь будзе знаходзіцца ў полі падвышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў халодным арктычным паветры. Таму надвор’е чакаецца марознае, з невялікімі ападкамі. У суботу, 12 снежня, у асобных раёнах Беларусі прагназуецца слабы снег. Дарогі месцамі будуць коўзкія. Вецер будзе паўночна-усходні, умераны. Тэмпература паветра на працягу сутак ад –2 да –9°C, уначы па ўсходзе да –12°C.

У ноч на нядзелю, 13 снежня, чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра да –13°C, а па паўночнаму усходу да –15°C. Удзень тэрмометры пакажуць –3.. –10°C.

Істотных ападкаў не чакаецца. На дарогах месцамі галалёдзіца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі