У Осла на ўручэнне Нобелеўскай прэміі прыехала жонка палітвязня Алеся Бяляцкага

Берыт Райс-Андэрсэн і Наталля Пінчук / t.me/viasna96
Берыт Райс-Андэрсэн і Наталля Пінчук / t.me/viasna96

У Осла на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру прыехала жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук. Урачыстая цырымонія пройдзе 10 снежня. Пінчук атрымае прэмію замест мужа, якога рэжым Аляксандра Лукашэнкі з мінулага года ўтрымлівае за кратамі. Па надуманых абвінавачаннях праваабаронцу Бяляцкаму пагражае ў Беларусі да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Наталлю Пінчук вітала Берыт Райс-Андэрсэн, старшыня нарвежскага Нобелеўскага камітэта.

Пра тое, што беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, стала вядома 7 кастрычніка 2022-га. Разам з ім лаўрэатамі сталі ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод (яго ў Осла прадстаўляе Аляксандра Матвійчук) і расійскі цэнтр "Мемарыял" (яго прадстаўляе Ян Рачынскі).

У Осла на ўручэнне Нобелеўскай прэміі прыехала жонка палітвязня Алеся Бяляцкага
racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі