У Падмаскоўі ўзарвалі машыну ідэолага вайны Дугіна: загінула яго дачка
У Падмаскоўі ўзарвалі машыну, у якой была дачка адыёзнага расійскага філосафа, ідэолага “рускага свету” і барацьбы з Украінай Аляксандра Дугіна. Следчыя схіляюцца да высновы, што пад дном машыны журналіста і палітолага Дар'і Дугінай спрацавала выбуховае прыстасаванне. Яна загінула на месцы. Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу па факце забойства.
Музыка і актывіст “рускага свету” Пётр Лундстрэм, з якім у той вечар Дугін быў на адным мерапрыемстве, напісаў у сацсетках, што Дугін павінен быў ехаць ва ўзарванай машыне, але сеў у іншую.
Адказнасць за здарэнне на сябе ніхто пакуль не ўзяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.