У Падмаскоўі загарэўся яшчэ адзін ГЦ — пажар можа ахапіць увесь будынак

Пажар у гандлёвым цэнтры ў Балашысе / Telegram
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Балашысе / Telegram

У падмаскоўнай Балашысе гарыць гандлёвы цэнтр "Стройтракт". Першапачаткова расійскія СМІ казалі пра ўзгаранне будматэрыялаў на адкрытай пляцоўцы ля ГЦ на плошчы 200 кв. метраў. Пазней ТАСС са спасылкай на ратавальнікаў паведаміла, што плошча пажару ў Балашысе "вырасла да 10 тыс. кв. метраў, нумар складанасці пажару павышаны да чацвёртага". Ёсць як мінімум адзін пацярпелы, гэта ахоўнік. Таксама гаворыцца, што прычынай пажару зрабілася кароткае замыканне праз дождж. Заведзеная крымінальная справа.

Справіцца з агнём складана, бо на тэрыторыі ГЦ знаходзіцца шмат лёгкай на загаранне прадукцыі і будматэрыялаў, кажуць у расійскіх экстраных службах.

Нагадаем, на мінулым тыдні гарэў гандлёвы цэнтр у Хімках. У тым выпадку плошча ўзгарання склала 17-18 тысяч квадратных метраў. Загінуў як мінімум адзін работнік гандлёвага цэнтра. Была заведзеная крымінальная справа аб выкананні работ або аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі