У Палацы Незалежнасці апазіцыйныя сайты адчыняюцца "на раз-два"
11 лютага ў Мінску пройдзе сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе.
11 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдзе сустрэча кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі, прысвечаная сітуацыі на Данбасе. На яе прыляцяць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Карэспандэнт Еўрарадыё, які адным з першых прайшоў праз два кардоны аховы, злавіў вайфай у Палацы Незалежнасці. Сайты "Хартыі" і "Беларускага партызана" адчыняюцца хутка — "на раз-два".
Дарэчы, у Палацы Незалежнасці інтэрнэт таксама па пашпартах. Французскія журналісты "з'язджаюць з глузду", спрабуючы гэта зразумець.
У Мінску пройдзе саміт, журналістаў ужо пусцілі ў Палац Незалежнасці (онлайн)