У панядзелак па Беларусі пройдзе снег, будзе толькі да +1
У бліжэйшыя суткі, 28 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад -5 да +1 градуса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.