У панядзелак у Беларусі будзе да +21
У панядзелак, 4 траўня, у Беларусі чакаюцца навальніцы і да 21 градуса цяпла, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Днём пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, днём з пераходам на паўночны 5-10 м/с, пры навальніцах месцамі парывы да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да 12 цяпла. Днём будзе ад +15 да +21.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.