У Парыжы адмянілі ўсе спартовыя мерапрыемствы і зачынілі Дыснэйлэнд
![У Парыжы адмянілі ўсе спартовыя мерапрыемствы і зачынілі Дыснэйлэнд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paris_reuters_3.jpg.webp?itok=lx0n-fkD)
Улады Парыжа прынялі рашэнне прыпыніць правядзенне ўсіх спартовых мерапрыемстваў у бліжэйшыя два дні пасля серыі тэрактаў у пятніцу, 13 лістапада. Таксама на суботу зачынены парыжскі Дыснэйлэнд. Як адзначаецца ў паведамленні на сайце парка забаваў, такое рашэнне прынялі на знак салідарнасці з французскім грамадствам і пацярпелымі ў выніку нападаў.
Паводле апошніх дадзеных французскай паліцыі, у выніку серыі нападаў у пятніцу загінулі 127 чалавек, 180 параненыя, 80 з іх у крытычным стане, паведамляе ВВС.
Францыя абвясціла пра ўвядзенне надзвычайнага становішча на тэрыторыі краіны і закрыла свае межы.
Фота: REUTERS