У паўфіналах Лігі чэмпіёнаў згуляюць “Ліверпуль” і “Барса”, “Тотэнхэм” і “Аякс”
17 красавіка прайшлі два чвэрцьфіналы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. “Манчэстар Сіці” пасля паражэння ў гасцях (0:1) на сваім полі спадзяваўся ўзяць пераканаўчы рэванш у матчы з “Тотэнхэмам”. Але ўсё пайшло не так. Упершыню ў гісторыі Лігі чэмпіёнаў за 21 хвіліну забілі пяць мячоў. Проста неверагодны пачатак паядынка: 1:0, 1:1, 1:2, 2:2, 3:2! Пасля 21-й хвіліны галоў доўга не было. “МС” для агульнай перамогі трэба было забіць яшчэ адзін мяч і на 59-й Агуэра робіць лік 4:2. Але “Тотэнхэм” не здаўся — на 73-й Л’ёрэнтэ скарачае разрыў у ліку — 4:3 (відэа гл. тут). За кошт галоў, забітых на чужым полі, у паўфінал прабіўся “Тотэнхэм”.
“Ліверпуль” выйграў дома ў “Порту” з лікам 2:0, а ў гасцях перавага была яшчэ больш пераканаўчай — 4:1 (відэа гл. тут).
У паўфіналах Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца “Барселона” і “Ліверпуль” (1 і 7 траўня), “Тотэнхэм” і “Аякс” (30 красавіка і 8 траўня).