У паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца дзве каманды з Мілана
"Інтэр" — "Бенфіка" / Reuters
Вызначыліся ўсе паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Манчэстар Сіці" пасля хатняй перамогі над "Баварыяй" (3:0) у гасцях згуляў унічыю (1:1). "Інтэр" пасля перамогі ў гасцях над "Бенфікай" (2:0) дома згуляў унічыю (3:3).
У паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца "Рэал" і "Манчэстар Сіці", "Мілан" і "Інтэр" — дзве каманды з аднаго горада. "Інтэр" прабіўся на гэтую стадыю галоўнага еўракубка ўпершыню за апошнія 13 гадоў. Першыя матчы прызначаны на 9/10 траўня, другія — на 16/17 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.