У Пецярбургу затрымалі беларускага пратэстоўца, асуджанага на радзіме
Беларускія пратэсты, архіўнае фота
У Санкт-Пецярбургу расійскія паліцыянты затрымалі 21-гадовага Арцёма Закржэўскага з Беларусі, піша сайт "Фонтанка". Хлопец быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.
Улетку 2022 года Закржэўскага асудзілі на чатыры з паловай гады "хіміі" за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Яго прызналі вінаватым у хуліганстве і арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.
Аднак да "хіміі" хлопец так і не даехаў. Таму Дэпартамент выканання пакаранняў абвясціў яго ў вышук.
Цяпер яго затрымалі ў Расіі і паведамілі пра гэта беларускаму боку.
Расія пастаянна затрымлівае і выдае ў Беларусь палітуцекачоў, не даючы ім абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.