У Петрыкаве гарэў рэзервуар з мазутам

Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны 8 лістапада. Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, у Петрыкаўскае раённае падраздзяленне МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў кацельні на вуліцы Каралёва гарыць абшыўка рэзервуара для мазуту.

Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз тры хвіліны. Яны пабачылі, што гарыць абшыўка рэзервуара аб'ёмам 25 м3. У гэты час у ёмістасці было больш за 25 тысяч літраў нафтавага паліва.

Ратавальнікі не далі агню перакінуцца на суседні рэзервуар аб'ёмам 50 м3 і выратавалі той, што гарэў. Пажар быў ліквідаваны за лічаныя хвіліны.

Разглядаюцца розныя версіі прычыны ўзнікнення пажару. Спецыялісты не выключаюць і версію падпалу.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі