У Піне зноў завяліся самы — адзін з іх заважыў 10 кг (фота)
10-кілаграмовага сама даўжынёй у 1 м злавіў жыхар Пінска ў рацэ Піне, якая працякае ў рысе горада. Вадзім часта ловіць рыбу спінінгам. У гэтую нядзелю яму пашанцавала: праз 100 метраў ад карпусоў аднаго з пінскіх прадпрыемстваў і непадалёк ад жылой забудовы ён выцягнуў здабычу. Падобна, што самы, якія былі зусім звяліся, цяпер зноў вярнуліся ў Піну.
Эколагі тлумачаць гэта эканамічнай сітуацыяй. Прадпрыемствы менш забруджваюць рэкі. Акрамя таго, у разы зменшылася судаходства, што пайшло на карысць прыродзе.
Фота аўтара
Эколагі тлумачаць гэта эканамічнай сітуацыяй. Прадпрыемствы менш забруджваюць рэкі. Акрамя таго, у разы зменшылася судаходства, што пайшло на карысць прыродзе.
Фота аўтара