У Пінску адбыўся пажар на рынку (фота)

У Пінску адбыўся пажар на рынку (фота)

Зранку 24 студзеня пінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра дым у гандлёвым павільёне на рынку "Сонечны".

Работнікі МНС прыбылі на месца здарэння праз шэсць хвілін пасля выкліку. Людзей у павільёне не было. Ратавальнікі ліквідавалі агонь за лічаныя хвіліны, адзначае прэс-служба МНС.

Агонь пашкодзіў сцяну, дах, унутранае аздабленне павільёна, частку маёмасці.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаванай прычынай пажару называюць газавы абагравальнік.

У Пінску адбыўся пажар на рынку (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі