У Пінску пад амністыю падпадае 60 чалавек
60 асуджаных, якія стаяць на ўліку ў Пінскім РУУС, падпадаюць пад правілы абвешчанай у Беларусі амністыі. Рашэнне аб ужыванні амністыі да кожнага вязня прымае пракурор. Першыя 23 пінчукі амніставаныя пасля дэталёвага разгляду іх асабістых спраў. Астатнія чакаюць лёсавызначальнага для сябе рашэння ў бліжэйшыя тыдні.