У полацкай краме прадаюць туалетную ваду ў выглядзе iPhone
Жаночая туалетная вада ў тары, якая імітуе iPhone, з'явілася ў полацкіх крамах, піша tut.by. Фатаздымак гэтай незвычайнай парфумы даслаў мясцовы жыхар.
Як бачна, стваральнікі дызайну натхняліся даволі старой мадэллю — iPhone 4.
Каштуе такая туалетная вада ў Полацку амаль 43 рублі.
Дарэчы, сама парфума — расійскага паходжання. У інтэрнэт-крамах яе прадаюць за 800-860 расійскіх рублёў (каля 26-27 беларускіх) — у паўтара раза танней, чым у Полацку.
Фота: tut.by