У Польшчы адкрылі першы помнік ахвярам камунізму (фота)
Першы помнік ахвярам камунізму ў 1918-1989 гадах адкрыўся ў польскім горадзе Лодзь насупраць былога рэгіянальнага ўпраўлення Службы бяспекі. Манумент зроблены ў выглядзе арла, які ўзлятае над "зраненай" зямлёй з разарванымі кратамі у кіпцюрах, перадае агенцтва “РИА Новости”.
Помнік прысвечаны жыхарам Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, ахвярам польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў, ахвярам Катынской трагедыі, дзеячам "Салідарнасці" і ахвярам ваеннага становішча ў Польшчы, якое было ўведзена ў ноч на 13 снежня 1981 года.