Беларускае кіно пакажуць польскім гледачам

За тры гадзіны паказу, з 18.00 па 21.00, публіцы будуць прадстаўленыя стужкі рэжысёраў Андрэя Кудзіненкі, Ігара Асмялоўскага, Алесі Пагарэлавай і Алены Алексане. Мерапрыемства пройдзе ў Cafe Prowincja, ul Morska 5.



Бульбамувi (“Bulbamovie”) — фестываль беларускіх кінафільмаў у Польшчы. Ён пачаў праводзіцца з 2011 года па ініцыятыве часткі беларускіх кінематаграфістаў і культуролагаў як альтэрнатыва дзяржаўным кінафестывалям у Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца пляцоўкай для сустрэч вытворцаў прыватнага беларускага кіно і кінакрытыкаў, зацікаўленых у асэнсаванні стану і шляхоў развіцця сучаснага беларускага кінамастацтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі