У пракаце ў Беларусі фільм "Мы, браты" сабраў 2% ад сумы выдзеленых грошай

У пракаце ў Беларусі фільм "Мы, браты" сабраў 2% ад сумы выдзеленых грошай

У пракаце ў Беларусі фільм "Мы, браты" ("Код каіна") сабраў 2% ад сумы выдзеленых грошай. Яго паглядзелі 43 тысячы чалавек, даход склаў каля 80 тысяч рублёў. Пра гэта БЕЛТА паведаміла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Яна нагадала, што згаданы фільм лічыцца нацыянальным праектам. Вядома, што дзяржава ўклала ў яго больш за 2 млн долараў.

Дрыга адзначае, што "беларускі рынак вельмі вузкі", ён "абмежаваны колькасцю кінатэатраў, кіназалаў, публікі". І гаворкі пра тое, каб беларускі фільм цалкам акупіўся, няма.

У пракаце ў Беларусі фільм "Мы, браты" сабраў 2% ад сумы выдзеленых грошай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі