У Пружанах зноў судзілі шматдзетную маці, якая выхоўвае 13 дзяцей

Вікторыя Анохава-Жураўлёва з сям'ёй / фота з сацсетак​
Вікторыя Анохава-Жураўлёва з сям'ёй / фота з сацсетак​

У Пружанах зноў судзілі шматдзетную маці Вікторыю Анохаву-Жураўлёву, яна выхоўвае 13 дзяцей, паведамляюць праваабаронцы.

Гэтым разам падставай для разгляду справы ў судзе стаў "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Гаворка ішла пра размяшчэнне спасылкі на "экстрэмісцкі" рэсурс. Гэтую публікацыю жанчына зрабіла ў сваіх сацсетках яшчэ два гады таму. Суддзя Вадзім Мазоль палічыў, што Вікторыя вінаватая, і прызначыў ёй штраф у 30 базавых велічынь (960 рублёў).

Увесну Вікторыю ўжо судзілі — за каментар пра Лукашэнку пад артыкулам пра брастаўчаніна Генадзя Шутава, які загінуў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года. Тады суд прысудзіў шматдзетную маці да трох гадоў "хатняй хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі