У прычыне пажару вінавацяць зваршчыка і майстра заводу вылічальнай тэхнікі
Міліцыянты пачалі крымінальную справу з нагоды пажару на заводзе вылічальнай тэхнікі. Затрыманыя зваршчык і майстар прадпрыемства.
Па версіі следства, якую паведамляе сайт мінскай міліцыі, 47-гадовы рабочы па ўказанні непасрэднага кіраўніка – 28-гадовага майстра – пры газазварачных работах на складзе парушыў правілы пажарнай бяспекі.
Следства мяркуе, што падчас працы ён не выконваў мер бяспекі, а пасля заканчэння не агледзеў старанна месца працы і не ліквідаваў выяўленыя парушэнні. Менавіта гэтая неасцярожнасць, лічаць следчыя, і стала прычынай узнікнення пажару на складзе.
Разам з тым, адпрацоўваюцца і іншыя версіі здарэння.