У прыдарожных кавярнях дазволяць разлічвацца доларамі?
Чыноўнікі з Міністэрства спорта і турызма прапануюць дазволіць прыдарожным кавярням прымаць долары ў якасці сродкаў для разліку за паслугі. Гэта тлумачыцца тым, што на беларускіх аўтатрасах зараз месціцца вельмі сціплая колькасць пунктаў абмена валют. Праз гэта замежнікі, што вандруюць па Беларусі, часта не могуць паесці ў прыдарожных кавярнях, бо не маюць магчымасць абмяняць валюту на беларускія рублі. Замест таго, каб пакідаць грошы ў краіне, турысты звозяць іх з сабой, і ў той жа час застаюцца незадаволеныя ўзроўнем прыдарожнага сервіса.
Паводле інфармацыі газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, Нацбанк гатовы ў бліжэйшы час разгледзець прапанову Мінспорту.
Паводле інфармацыі газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, Нацбанк гатовы ў бліжэйшы час разгледзець прапанову Мінспорту.