У ПВТ збіраюць звесткі, колькі айцішнікаў з'ехала з РБ пасля пачатку вайны
![Будынак Парку высокіх тэхналогій / фота з сацсетак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/it_18_03_2.jpg.webp?itok=YuQoy8hM)
Будынак Парку высокіх тэхналогій / фота з сацсетак
Кампаніі-рэзідэнты беларускага Парку высокіх тэхналогій павінны сабраць і даць інфармацыю пра супрацоўнікаў, што з'ехалі з Беларусі. Інфармацыю чакае адміністрацыя ПВТ. Пра гэта піша партал dev by.io.
Гаворка ідзе пра спецыялістаў, якія пакінулі краіну пасля пачатку вайны ва Украіне. Звесткі трэба падаць у аддзел маніторынгу дзейнасці рэзідэнтаў ПВТ да 15.00 18 сакавіка.
Для гэтага адказны прадстаўнік кампаніі павінен запоўніць спецыяльную анкету, у якой просяць пазначыць:
- Колькі чалавек перавялі ў афіляваныя офісы за мяжой у перыяд з 24 лютага па 17 сакавіка.
- Колькі чалавек плануецца яшчэ звольніць і перавесці ў афіляваныя офісы за мяжой.
- Пералік краін, заказчыкі (контрагенты) з якіх прыпынілі, скасавалі дзеянне кантрактаў (дагавораў, праектаў).
- Аб'ём кантрактаў (дагавораў, праектаў) пад пагрозай зрыву.
- Недаатрыманы аб'ём выручкі (арыентыровачна) ад скасаваных кантрактаў (дагавораў, праектаў) з 24 лютага па цяперашні час.
![В ПВТ собирают сведения, сколько айтишников уехало из РБ после начала войны](/sites/default/files/paragraphs/image/it1803.jpg)
Анкета, якую просяць запоўніць рэзідэнтаў ПВТ / devby.io
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.