У пятніцу дажджы і навальніцы пройдуць пераважна на ўсходзе Беларусі
Дажджы ў верасні
Уначы і раніцай у пятніцу, 15 верасня, кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы, пройдуць па ўсходняй палове Беларусі. У дзённыя гадзіны пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах магчымы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў (на ўсходзе — да +15, у Мінску — ад +8 да +11), удзень — ад +16 да +22 (у сталіцы — 18-20 цяпла).
У суботу і нядзелю будзе пераважна без ападкаў (толькі 17 верасня на захадзе краіны магчымыя дажджы). Тэмпература паветра ў суботу ўдзень складзе ад +17 да +24, у нядзелю — ад +20 на Віцебшчыне да +28 на Брэстчыне. У пачатку наступнага тыдня істотна ўмовы надвор'я не зменяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.