У пятніцу і суботу дажджы і навальніцы ў Беларусі чакаюцца толькі месцамі
У чэрвені на Барысаўшчыне
У пятніцу, 7 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя пераважна на паўднёвым захадзе Беларусі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў (а Гомельшчыне — да +15), у дзённыя гадзіны — ад +18 на захадзе да +26 на паўднёвым усходзе краіны.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу. У нядзелю ападкаў стане больш — дажджы прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі, у асобных раёнах — навальніцы. У дзённыя гадзіны будзе да 26-28 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.