У пятніцу на дарогах Беларусі чакаецца галалёдзіца

У Беларусі прагназуюць галалёдзіцу, дождж і мокры снег / pixabay.com
Уначы будзе да - 7, удзень — да +3.
У пятніцу, 17 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Месцамі прагназуюць слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіцу. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 марозу, па паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца да 1 градуса цяпла. Удзень будзе ад -3 да +3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.