У пятніцу ў Беларусі будзе да +27 градусаў
Восень / З архіва Еўрарадыё
У пятніцу, 8 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў (месцамі — 3-5 цяпла, у Мінску, — ад +8 да +10), у дзённыя гадзіны — ад +19 да +25 (у сталіцы — 21-23 цяпла, на захадзе нашай краіны — да +27).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.