У пятніцу ў Беларусі будзе да +33, у суботу — да +36 градусаў
Гарачы жнівень 2023-га / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Уначы ў пятніцу, 4 жніўня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень без істотных ападкаў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +15 да +17 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — 26-28 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +33, у сталіцы — ад +25 да +27 градусаў).
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў суботу, 5 жніўня, амаль па ўсёй краіне будзе да 30-34 градусы цяпла, а на Гомельшчыне месцамі да +36! У Мінску прагназуецца каля +30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.