У пятніцу ў Беларусі чакаюцца навальніцы, шквалісты вецер, град

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца навальніцы, шквалісты вецер, град

У пятніцу, 30 чэрвеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах — град, моцныя залевы. У начныя гадзіны прагназуецца ад +15 да +21 градуса, у дзённыя гадзіны — 23-28 градусаў цяпла, у Гомельскай вобласці — да 32 градусаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра шквалісты вецер у асобных раёнах. Вецер будзе з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

У наступныя дні ўмовы надвор’я істотна не зменяцца: будуць дажджы, моцны вецер і тэмпература паветра да 27-28 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі